БЕ РУ EN

ЭТНАГРАФІЧНЫЯ МУЗЕІ БЕЛАРУСІ

Нацыянальная кухня – гэта частка культуры народа. Хто б ні прыязджаў у нашу краіну, у першую чаргу цікавіцца беларускай мовай і кухняй народа.

І нам нельга сёння  не ўспомніць і нашых таленавітых прафесійных кулінараў. Менавіта яны ўзбагацілі сучасную беларускую кухню арыгінальнымі стравамі, што карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў жыхароў і гасцей Беларусі і па праву сталі нашай візітнай карткай.

Кожны дзень мы карыстаемся багатай спадчынай нашых продкаў і нават не задумваемся над гэтым. І таму мы будзем вельмі рады, калі  сваёй працай   яшчэ раз  напомнілі  кожнаму, што нам трэба быць удзячнымі патомкамі, неабходна любіць, паважаць і ганарыцца культурай і гісторыяй свайго народа.

Турысцка-забаўляльны комплекс "Беларуская этнаграфічная вёска ХIХ стагоддзя" Магілёўскі раён, в. Буйнічы

Разгарнуць

Комплекс "Беларуская этнаграфічная вёска ХIХ стагоддзя" размешчаны пад адкрытым небам за 2 км ад Магілёва, насупраць мемарыяльнага комплексу "Буйніцкае поле".

Вёска не з'яўляецца музеем у поўнай меры, але знаёміць гасцей з асаблівасцямі беларускага мястэчка XIX стагоддзя, традыцыямі народа, абрадамі, рытуаламі, рамеснымі промысламі.

У этнаграфічнай вёсцы ёсць вуліца майстроў, якая складаецца з 7 хатак:

  • майстэрня ганчара
  • пякарня
  • майстэрня цесляра
  • кузня
  • майстэрня ткачоў
  • хатка майстроў па вышыўцы, пляценню з саломкі і лазы
  • хатка Самагоншчыцы

Тут можна ўбачыць рамеснікаў за працай і набыць зробленыя іх рукамі сувеніры, пакаштаваць моцны алкагольны напой, даведацца, як у даўніну пяклі хлеб, караваі, кулічы, а таксама пачаставацца свежай выпечкай.

Візітная картка вёскі - вялізны вятрак і дом у традыцыйным шляхецкім стылі, дзе знаходзяцца гасцініца і рэстаран (харчэўня).

У турысцка-забаўляльным комплексе "Беларуская этнаграфічная вёска ХIХ стагоддзя" праводзяцца этнічныя фестывалі, кірмашы і беларускія народныя святы.

 

Згарнуць

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту "Строчыцы"

Разгарнуць

Гэта ўнікальны для нашай краіны, адзіны ў Беларусі музей-скансан, які ўяўляе сабой цэлую вёску з помнікаў дойлідства XVII-ХХ стагоддзяў.

Музей размешчаны за некалькі кіламетраў ад  Мінска  – паміж вёскамі Азярцо і Строчыца, таму яго часта называюць "Музей ў Азярцы", "Музей "Строчыца", "Строчыцы"...

Ідэю стварэння комплексу пад адкрытым небам упершыню агучыў у 1908 годзе вядомы беларускі мастак  Фердынанд Рушчыц, але падзеі Першай і Другой сусветных войнаў, неабходнасць аднаўлення краіны на многія гады адклалі яго з'яўленне.

У 1976 годзе пачалася вялікая навукова-экспедыцыйная работа з удзелам архітэктараў, гісторыкаў, этнографаў. У розных рэгіёнах Беларусі шукалі, вывучалі і перавозілі на месца музея помнікі драўлянай архітэктуры, прадметы побыту, рамёстваў і промыслаў.

І на працягу 1987-1994 гадоў адкрыліся экспазіцыі, якія прадстаўляюць архітэктуру, культуру і жыццёвы ўклад трох этнаграфічных рэгіёнаў - Цэнтральная Беларусь, Паазер'е і Падняпроўе. Сёння ў музеі каля 40 аб'ектаў, сярод якіх:

  • Пакроўская царква XVIII стагоддзя
  • царкоўна-прыходская школа
  • вятрак і свіран
  • карчма
  • кузня
  • лазня
  • хаты заможных і бедных сялян

У музеі дзейнічаюць выстаўкі "Транспартныя сродкі ў Беларусі", "Пчалярства ў Беларусі", "Беларускі лён", "Забродскія снасці" (аб рыбалоўстве у Беларусі).

Традыцыяй Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту стала правядзенне нацыянальных свят і абрадаў, фестываляў і канцэртаў:

  • Каляды
  • Масленіца
  • "Гуканне вясны"
  • Купалле
  • "Восеньскі фэст"
  • фолк-фестываль "Камяніца"
  • праект "Шэдэўры сусветнай класікі ў музеі пад адкрытым небам"
  • Дзень музеяў

Госці музея могуць прыняць удзел у святочных мерапрыемствах і народных забавах, у карчме пакаштаваць сапраўдныя дранікі, верашчаку, збіцень, іншыя стравы і напоі традыцыйнай беларускай кухні.

Дзе знаходзіцца:
Мінскі раён, паміж в. Азярцо і в. Строчыца, на беразе ракі Пціч

 

Згарнуць