БЕ РУ EN

Мясныя стравы

Здаўна найбольш распаўсюджаным у беларусаў было свіное мяса. З мяса ў вёсках рыхтавалі каўбасы, кумпякі, грудзінку, скваркі, шынку, сала, мачанку або верашчаку . Гэтыя ж стравы мы і бачым на стале ў герояў паэмы: Тым часам маці даставала / Чыгунчык з печы, лыжку брала / І верашчаку налівала…

Мы даведаліся пра паходжанне назвы верашчака. Больш за 250 гадоў таму кухар караля Рэчы Паспалітай Верашчака прапанаваў новы спосаб падачы на стол каўбасы. Яе рэзалі на невялікія кавалкі, палівалі соусам і елі лыжкай. Новая страва стала вядомай пад назвай верашчака ў гонар яе вынаходніка. Беларусы часцей ядуць яе з блінамі – мачаюць і таму называюць мачанкай: Там і цяпер, як і заўсёды, / Макалі ўсе з адной пасуды / І елі дружна, не драмалі


Апісваючы багацце і раскошу святочнага стала, аўтар называе такія стравы, як шынка,кумпяк, грудзінка,каўбаса: А на стале тым – рай ды годзе, / Што рэдка трапіцца ў народзе, / Ляжала шынка, як кадушка… Дарэчы, слова шынка запазычана з нямецкай мовы (ням. Schinken), а вось слова кумпяк узята з літоўскай (kumpis). Якуб Колас у паэме ўжывае два варыянты напісання слова каўбаса і кілбаса: Каўбас прыемнейшыя скруткі…; …Кілбасы-скруткі, як падковы

Хочацца адзначыць, што Я.Коласу ўдалося трапна, вобразна ўвесці апісанне мясных страў у радкі паэмы, паказаць разнастайнасць і багацце беларускага стала.