БЕ РУ EN

Малочныя стравы

У паўсядзённым харчаванні і на святочным стале нашы продкі, безумоўна, ужывалі малако і малочныя прадукты, як у натуральным выглядзе, так і ў якасці састаўных кампанентаў. Гэта яскрава паказана ў паэме, дзе аўтар называе тварог, запраўлены смятанай, як прысмакам, які падаецца напрыканцы абеду: …То маці есці пакідала / Ды йшла ў каморку па другое, / Яшчэ больш смачнае, ядкое, / І тарабаніла сюды. З малака яшчэ выраблялі масла, сыр і падавалі на стол. Менавіта гэтыя стравы мы і сустракаем у паэме: Ляжыць гарамі ў іх падножжы / Закуска, гэта міласць божа: / Тут сыр, як першы снег, бялюткі