Тлумачальны слоўнік беларускіх страў, выкарыстаных у паэме Я. Коласа “Новая зямля”
СЛОЎНІК СТРАЎ
| Аладка – блінок, спечаны на патэльні звычайна з адной лыжкі цеста. | ![]() |
| Блінцы – хлебныя вырабы з рэдкага цеста, спечаныя на патэльні. | ![]() |
| Бульба ў мундзірах – звараная з лупінамі бульба. | ![]() |
| Верашчака – рэдкая мучная страва з мясам, каўбасой і рознымі прыправамі. | ![]() |
| Галушкі – страва ў выглядзе дробных клёцак ( з мукі або дранай бульбы). | ![]() |
| Гарэ́лка – моцны алкагольны напой; сумесь рэктыфікаванага этылавага спірту (35-56 аб'ёмных адсоткаў) са змякчанай вадой. | ![]() |
| Грудзінка – мяса з грудной часткі тушы. | ![]() |
| Грэцкія аладкі – блінкі, прыгатаваныя на патэльні з дабаўленнем грэцкай мукі (мука з зерня грэчкі). | ![]() |
| Кампо́т – пітво з садавіны і ягад (часцей сушаных), згатаваных у вадзе з цукрам. | ![]() |
| Капуста – вараная страва з крышанага качана гэтай расліны. | ![]() |
|
Каравай – вясельны абрадавы пірог круглай формы. |
![]() |
| Квас – слабаалкагольны напой з аб'ёмнай доляй этылавага спірту не больш 1,2 %, вырабляецца з заквашанага жытняга цеста ці хлеба з соладам. | ![]() |
| Квас – кіславаты напітак, прыгатаваны з бярозавага соку (бярозавік) або на вадзе з хлеба, сухароў або жытняй мукі з соладам. | ![]() |
| Квас – род баршчу э буракоў, у які клалі мяса, грыбы і іншае. | ![]() |
| Кілбасы (каўбасы) – харчовы прадукт, від каўбасных вырабаў, уяўляе сабой мясны фарш у даўгаватай абалонцы. | ![]() |
| Кісель – салодкая дэсертная жэлепадобная страва, прыгатаваная са свежай ці сушанай садавіны, ягад, фруктова-ягадных сокаў, сіропаў, варэння, малака з даданнем бульбянога або кукурузнага крухмалу або збожжавай закваскі. | ![]() |
| Клёцкі – страва з мучнога цеста або дранай бульбы ў выглядзе галачак, звараных у супе, малацэ, вадзе. | ![]() |
| Куцця – ячная каша, якая гатуецца з ячменю. | ![]() |
| Кумпяк – бядровая частка свіной тушы. | ![]() |
| Ламанцы – піражкі або кавалкі скавародніка з кіслага пшанічнага цеста, залітыя канапляным малаком і падсмажаныя. | ![]() |
|
Мачанка – страва з сала, мяса і каўбасы, падкалочаная мукой. |
![]() |
| Муштарда (таксама гарчыца) – сталовы соус да розных мясных і рыбных страў і закусак у кухні многіх народаў. | ![]() |
| Пампушка – невялікая круглая пышная булка. | ![]() |
| Пірог – булка, пераважна падоўжанай формы і з якой-небудзь начынкай. | ![]() |
| Пляцка – булачка ў выглядзе аладкі, спечаная з пшанічнай мукі. | ![]() |
| Праснак – даўняе хлебнае печыва ў выглядзе тоўстага бліна. Пяклі з жытняй мукі без закваскі, на содзе і сыроватцы. | ![]() |
| Праснак – тоўсты блін з прэснага цеста. | ![]() |
| Саладуха – салодкая страва з густазаваранай жытняй мукі. | ![]() |
| Сальца – прадукт, што атрымліваецца з тлушчавага рэчыва, які ўжываецца для харчавання. | ![]() |
| Скварка – падсмажаны або звараны кавалачак сала. | ![]() |
| Сцягно – частка задняй нагі жывёлы ад тазасцегнавога да каленнага сустава. | ![]() |
| Сыр – малочны прадукт, які гатуецца з кіслага малака кароваў, коз альбо авечак. | ![]() |
| Сыта – вада, падсалоджаная мёдам, або мядовы ўзвар на вадзе. | ![]() |
| Тварог – прадукт харчавання, які атрымліваецца з кіслага малака пры аддзяленні ад яго сывараткі пасля адтоплівання. | ![]() |
Хрэн – шматгадовая травяністая расліна сямейства крыжакветных з тоўстым мясістым коранем, які выкарыстоўваецца як прыправа.

| Шынка – сцегнавая ці лапатачная частка тушы свінні або барана, адпаведным чынам прыгатаваная для ўжывання. | ![]() |




.webp)


.jpg)

.jpg)

_2.webp)









.jpg)













