БЕ РУ EN

Мучныя стравы

Нашы продкі доўгі час займаліся земляробствам. Таму ў паўсядзённым жыцці выкарыстоўвалі ў свой рацыён зернявыя культуры. Печаны жытнёвы хлеб і іншыя вырабы з мукі на працягу многіх вякоў займалі галоўнае месца на стале беларусаў.

У паэме ўпамінаюцца наступныя стравы з мукі: аладкі, каравай, пірагі, бліны з макам, праснакі, куцця: …А потым блінчыкі на маку, / А там ламанцы-праснакі…Ламанцы..тут,ну, як калодкі… Нас зацікавіла назва праснак, і мы даведаліся, што так называлі тоўсты блін з прэснага цеста.У паэме ўпамінаюцца аладкі, якія выпякаліся з кіслага цеста. З жытнёвымі блінамі часта ўжывалі таўчонае льняное семя каноплі.

Пазней нашы продкі навучыліся гатаваць з зерня розныя кашы. Той ці іншы род кашы быў арыентаваны на сезон года і народны абрадавы каляндар. Ячную кашу, якая гатавалася з ячмяню, падавалі на Каляды і называлі куццёй, бо ставілі яе на куце пад іконамі.У паэме яна так і называецца:…Вячэру скончылі куццёю.