Рэцэпты старажытнай беларускай кухні
ВЕРАШЧАКА ( МАЧАНКА)
250 г. сялянскай каўбасы і мяса, 2 цыбуліны, 100 г. сала, 2 ст. лыжкі мукі, соль. Свініну і каўбасу нарэзаць кавалкамі і абжарыць. Муку паджарыць, развесці булёнам або вадой, уліць кіпень, увесь час памешваць. Дабавіць соль, лаўровы ліст, пакласці кавалкі падскваранага разам з цыбуляй сала, а таксама свініну і каўбасу. Паставіць на 20-25 хвілін у печ (духоўку). Падаваць на стол з блінамі або бульбай.
ШЫНКА
Мяса пасаліць, паперчыць, нацерці ягадамі ядлоўцу і пакінуць у холадзе на 1 гадзіну. Мяса вылажыць на патэльню, абкласці скрылікамі шпіку і смажыць.Калі шпік паружавее, яго адсунуць.Мяса пасыпаць цукровай пудрай (3 ч.л.).
Соус: 1,5 шклянкі густой смятаны размяшаць з 1 ч.л. мукі, закіпяціць, дадаць 4 ст.л. масла.
БЛІНЫ ПОСНЫЯ (ГРЭЦКІЯ)
3 шклянкі грэцкай і 1 шклянку пшанічнай мукі змяшаць разам, развесці летняй вадой, уліць пару лыжак белых дражджэй і паставіць, каб падышло. 0,5 шкл. малака, 40 г. дражджэй, 1,5 ст.л. цукру,2 яйкі, соль.
КУЦЦЯ
Ячныя крупы прасеяць, прамыць у вадзе, усыпаць у гаршчок з падсоленым кіпнем і паставіць варыць да загушчэння, час ад часу перамешваючы. Потым паставіць у духоўку да загушчэння. Заправіць тлушчам або маслам. 3,5-4,5 шклянкі крупаў, 8-9 шклянак вады, 50-60 г тлушчу, соль.