Шчыра вітаем Вас!
Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое, што стварылі талент і працалюбства бацькоў, продкаў, тое, што выяўляе нацыянальнае аблічча народа, яго душу, яго імкненні, тое, што кожнае пакаленне павінна шанаваць і памнажаць.
Мы, беларусы, славімся сваёй гасціннасцю. Толькі госць на парог – пачастунак на стол. І чаго там толькі няма: і аладкі, і крумчы, і бабка, і дранікі, і мачанка.
Калі на свеце нехта дзесьці
Умее добра працаваць, –
То ўмее ён і смачна з’есці;
І адпаведна – згатаваць!
Таму – дастойна, без эфекту
Прымай падзяку-пахвалу –
І беларускаму палетку,
І беларускаму сталу!
Беларус любіць смачна паесці – і таму мы маем вельмі багатую нацыянальную кухню, якую мы, сучасныя дзяўчаты і хлопцы, на вялікі жаль, ведаем вельмі мала.
Якія стравы спажывалі нашы продкі?
Як яны называліся і называюцца?
У якіх абрадах ужывалі іх беларусы?
Якое значэнне яны мелі і маюць?
Адказы на гэтыя пытанні вы знойдзеце на нашым сайце.